Фрэгат

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Хвалю нейк я сустрэў на шляху,
Што мне лашчыла лёсу баркас.
Успрыняў я яе, як вяху,
Нібы айсберг, што рушыў на нас.

Дзе гуллівасць твая і запал,
Ветры студзяць глыбіні душы? 
Помню нашых спатканняў я шквал,
Але нешта сумую ў цішы.

Хоць штурхалі наперад не раз            
Мы фартуны крылаты фрэгат,
Ён у пошуку сэнсу без нас
Недзе знік між тужлівых рэгат.

Хай пяшчоты няма ўжо ў грудзях
Бурных вод, што так грэлі тады.
Лёс для нас не аб’явіць падзяк,
А хацелася б жыць без нуды.

Чыстым хвалям нядобра быць тут,
Дзе з тугою выток заадно.
Пойдзем прэч ад рачулкі пакут.
Зоркі шчасця чакаюць даўно!

Мы ў Кахання ўплывем акіян,
Дзе хаваецца цуд асалод,
Нас надзея на востраў Буян
Занясе, каб не ведаць няўзгод.

Там сустрэне дзівосны закат.
Зоркі міла міргнуць нам з табой.
І цудоўнага лёсу фрэгат
Знойдзе зноў так чаканы спакой.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2013/01/11/4936


Рецензии