На смерць

НА СМЕРЦЬ ВІТОЛЬДА
(Вітольд Ашурак памёр у Шклоўскай калоніі)
Кожны мусіць плаціць цану,
Кожны плаціць:
На руках панясуць труну,
І паплачуць.
Нехта скажа: “Прапаў дарма,
Нізавошта,
Калі стала яму турма
Смертным коштам”.
Але ж ён заплаціў цану,
Справе — кропка!
Смерцю ўласнай скрышыў турму
Нетаропка.
Сонца ўзыйдзе, і Новы дзень
Слёзы ссушыць,
Грамадою народ ідзе
Сцены рушыць.
Людзі ўстануць у поўны рост,
Кліч: “Даволі!”,
Беларусь кіруе наўпрост
Да Нябеснай Волі.
(23.05.21г.)


Рецензии