В. Высоцкий, Москва-Одесса
Масква-Адэса (пераклад)
У каторы раз лячу Масква-Адэса –
Ды зноў не выпускаюць самалёт.
А вось прайшла ўся ў сінім сцюардэса, як прынцэса,
Надзейная, як грамадзянскі флот.
Над Мурманскам – ні воблака, ні хмар,
І зараз хоць ляці да Ашхабада.
Адкрыты Кіеў, Харкаў, Краснадар,
І Львоў адкрыты. Я ж туды – не рады.
Сказалі мне: «Не будзе сёння рэйса, –
Не ўзвышай надзею да нябёс!»
І зноў даюць затрымку самалёта на Адэсу:
Цяпер заледзянеў працяг палос.
А ў Ленінградзе з даху пацякло,
Дык што, мне не ляцець да Ленінграда?
У Тбілісі – там усё ясна і цяпло,
Гарбата там, ды я туды – не рады!
Я чую: растаўчане вылятаюць!
А мне ў Адэсу трэба пазарэз,
Патрэбна мне туды, куды тры дні ўсё не прымаюць,
Таму няспынна адкладаюць рэйс.
Мне трэба – дзе сумёты намяло,
Дзе заўтра прагназуюць снегапады.
Дзе-небудзь усё пад сонцам зацвіло,
Там добра, так, але туды – не рады!
Адгэтуль не пускаюць, а той бок нас не прымае,
Несправядліва, сумна мне. І вот
Нас на пасадку нудна сцюардэса запрашае,
Надзейная, як грамадзянскі флот.
У далёкі самы павязуць куток,
Куды не паляціш за скарб і плату.
Пускаюць раптам у порт Уладзівасток,
У Парыж пускаюць. Я ж туды – не рады!
Узляцім мы, распагодзіцца – і забароны знімуць.
У натуге лайнер, чутны віск турбін…
Сяджу як на іголках: можа, зноў яны не прымуць –
Найдуць, як звыкла, шмат яшчэ прычын.
Мне трэба – дзе завеі і туман,
Дзе заўтра прагназуюць снегапады.
Адкрылі Лондан, Дэлі, Магадан,
Адкрылі ўсё. А я туды – не рады!
Быў правы – смех і слёзы, ды зноў затрымка рэйса, –
У мінулае здзяйсняе паварот
Уся зграбная, як «ТУ», та сцюардэса-міс Адэса,
Падобная на грамадзянскі флот.
Даюць затрымку рэйса да васьмі –
Пакорна грамадзяне засыпаюць.
Мне гэта так абрыдла, чорт вазьмі,
І я лячу туды, дзе нас прымаюць!
Свидетельство о публикации №121052608123