Полынь
Трыпутнік, крапіва, гірса,
Ды водар мяты – не напіцца,
Вусы дасужага аўса.
Асот шушукае шчымліва,
Акорды сыплюць чараты:
Бы наракаю сабе дзіва,
Пагоркам сяду пад кусты.
Спіхнуўшы забыцця бярэма,
Мне пахам мёда - палыны;
Зарніцы арфа, нібы стрэмя.
Блакіты неба, бы млыны.
Як ні разочку, як ніколі,
Нахмурыць бровы вечар-птах.
Дзе змрокі цэдяцца ад поля,
Ноч парасонам крые дах.
Свяжысты ветрык ахінае.
У небе зорачак гарох.
З прасоння птушка закугае,
Дзе цёмным лесам спее мох.
Сабакай месяц рэчку ліжа.
Дымок над вёскай з каміноў.
Гармонік хліпне сярод цішы,
І песня мроіцца без слоў.
Свидетельство о публикации №121052602466