Бессмертник
Бы кветкі штучнай непрытомнасць.
Бяссмерце прадракае цвет,
Сухая, колкая істотнасць.
Чаромхі хмелем свежасць л'е,
Мне, часам, сэрца развярэдзіць
І я імкнуся да яе,
Каб спачуванне ёй пацвердзіць.
У вечным штосьці ад зімы -
Сухі рамонак, бы гербарны.
Так сухацвета бляск нямы,
Нібы адмовы меч каварны.
Не прадчуванне навальніц,
У ім нельга ўявіць жывое.
Занадта проста - вечна жыць,
Дзе ні кахання, ні спакоя.
Свидетельство о публикации №121052602441