3 Выстава бэзу у батаничным садзе...
Сады квітнеюць у спевах салаўя,
Але сціскае сум душу і сэрца,
Сум па табе - радзіма любая мая.
Духмяны бэз варушыць успаміны...
І да суквеццеў позірк усё пільней:
Мне б - пяць пялёсткаў,(Хоць разок адзіны!)
Каб мары явай цуд зрабіў хутчэй.
Выстава бэзу ў батанічным садзе:
Экзотыка ў безлічы сартоў...
А ў сэрцы просты бэз у палісадзе
Ля кожнай хаты - мой дзяцінства Шклоў.
Свидетельство о публикации №121052307728