Каханая

У цемнату начы ныраю,
Начное мора хiсткай цiшынi.
Шапочуць шаты ў родным гаi,
Курлыкаюць за рэчкай жураўлi.

Я сэрцам чую говар скрыпкi,
Якая пела пра кахання ўсплёск,
Хвалююся, прашу падтрымкi
У ветра, Бога, каб паслаў з нябёс.

Душа мая ад шчасця млее,
Бушуе, рвецца сэрцайка ўнутры
Лагодна, хваляй шоўку ў шлейфе
Плывуць пачуццi, быццам жаўрукi.

Сасуды, як пiтвом дрымотным,
Напоўнены ад поглядаў i слоў
Каханага, якi пяшчотна
Шаптаў пад спеў садовых салаўёў.

Той шэпат,  як  пазёмкай,  сэрца
Галубiў, журавiнкай называў.
Душа то ластаўкай, здаецца,
Ляцела ўвысь, то быццам ветру шквал.

Напэўна сплю шапталi вусны,
Растане, быццам лёд вясной, мой сон.
I маё шчасце ў момант рухне…
Кахаю… Льецца рэха перазвон.


Рецензии
Вот так признаются тебе в любви - и сердце рухнет!❤️И поневоле поднимешь белый флаг!😄

Светлана Медведева7   10.08.2021 21:17     Заявить о нарушении
Моменты любви и признания всегда дороги, даже если всё потом проходит, но те эмоции в душе навсегда.

Мария Мучинская   10.08.2021 21:33   Заявить о нарушении