Мая канстытуцыя
Вось мая КАНСТЫТУЦЫЯ -
аўтамат,пісталет,ружжо!
І яшчэ адно:рэстытуцыя,
каб разгрэбсьці старое лаўжо.
Штабялямі ўскладацца досыць
на ахвярныя вогнішчы плебса!
Хай на нашыя белыя росы
пырсьне чорная кроў бесаў!..
Што?Вы мірныя?Толькі з сьцягамі,
хай сабе і ў дзьвюхколернай гаме?
Не,даволі!Садкам - арыгамі!
Нам - ствалы,каб спыніць мардаваньне!
Толькі Сталь у саюзе з Духам!
Інтэлект у зьвязку з Ідэяй!
І няхай пад змагарным Рухам
у прыпадках вораг шалее!
Дыярамы нашых паходаў
зробяць потым музэйныя тролі,
а цяпер - зьберажом усходы
Беларускай Свабоднай Волі!
Не спыніць! Не разьбіць Пагоню!
І ня вытруціць БЧБ!
Асабліва калі бароніць
вогняпальны закон цябе!
14 сьнежня 2020,
запалярны г. Bod;,Нарвегія
Свидетельство о публикации №121051600779
или хорошо забытое старое
Сергей Хлопотов 2 07.10.2021 16:38 Заявить о нарушении
Славамир Адамович 26.12.2021 23:53 Заявить о нарушении