Кветкi мар

Агніста, палка аж гарыць
Усё ў мяне ўнутры!
Хачу з сябрамі гаварыць
Да ранняе пары!

Хачу піць водар родных слоў
Зрэць малахіт вачэй,
Маліць, каб Божа даў паслоў
Прагнаці жах начэй!

Маліцца, каб адвёў праклён
Ад роднае зямлі!
Каб знік сучасны страшнаы сон
А з ім і каралі!

Хачу абняць сваіх сяброў,
Чырвоны вусны зрэць,
Яднаннем разагрэўшы кроў,
Надзеі сонца стрэць.

Агніста-палкі ў сэрцы жар,
Гарыць агнём яно.
Няўжо завялі кветкі мар,
Што мелі мы даўно?


Рецензии