Радаунiца

Радаўніца, Радаўніца!
Душы ў нябёсах радуюцца.
Мёртвыя сёння ўваскрэснуць з Хрыстом
Родных пабачаць, суседзяў і дом.
Могілкі клічуць, збіраюць здалёк,
Цепліцца памяць, нібы вугалёк.
Сёння па чарцы святога віна
Продкі з нашчадкамі вып'юць да дна.
Тут, ля магілак, дзе тлуму няма,
Перад жывымі вечнасць сама,
Быццам ступаюць нагой на парог,
Дзе прасцірае далонь сваю Бог.
Толькі жывым туды рана. Яны
Мусяць вярнуцца, каб шляхам зямным,
Наканаваным ісці да канца,
Радавацца, радавацца!


Рецензии