Пялёсткапад

Пялёсткапад чароўны
Наладзіў майскі сад.
Дзень сонечны,цудоўны-
Пялёстачкі ляцяць.

Бялёсаю парошаю
Ляжаць па-над травой,
Пярынкамі зімовымі
Ляцяць над галавой.

Нібы хусцінкай снежнаю
Схавалі дзьмухаўцы,
Нібыта зімняй сцежкаю
Іду...Глянь цуд які!

Пялёсткапад вясновы
Наладзіў майскі сад.
Дзень сонечны,цудоўны,
Як майскі снег ляцяць!


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →