Беражыце бацькоу
Паважайце, шануйце,
Беражыце бацькоў!
Бо яны вам аддалі
Свае гены і кроў,
Бо яны падарылі
Вам такую любоў -
Ні злічыць, ні спісаць,
Ды ні выказаць слоў!
Паважайце, шануйце,
Беражыце старых.
Прыязджайце часцей,
Прывазіце малых,
Каб парадаваць вочы,
Усалодаць іх слых.
Беражыце, шануйце,
Паважайце старых.
Кожны момант шануйце,
Калі разам з бацькамі!
За здароўе іх дбайце,
Бо па сілах нам з вамі
Ім прадоўжыць жыццё,
Ды прадоўжыць іх дых.
Паважайце, шануйце,
Любіце старых.
Паважайце старэйшых
Ды шануйце бацькоў,
Пакуль б'ецца іх сэрца,
Пакуль цёплая кроў.
Пакуль можна аддаць вам
Сваю ім любоў.
Паважайце, шануйце,
Беражыце бацькоў.
Сакавік 2021
Свидетельство о публикации №121051007615
Пока теплая кровь, пока бьется сердце, берегите своих старейших родных,
да и всех- всех стариков, прошедших свой трудный жизненный путь!
Очень верно, Дмитрий!
Валентина Скопинцева 17.05.2021 10:40 Заявить о нарушении
С тех пор стихи начал писать. Отец с небес мне помогает.
С уважением -
Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко 17.05.2021 10:44 Заявить о нарушении
Валентина Скопинцева 17.05.2021 10:48 Заявить о нарушении