Скарбонка болю

Беларускія вершы

Яны прачнуліся над нашаю краінаю.
І раптам зверху нешта там закрапала,
Зямля пакрылась серабрыстым інеем:
Анёлы беларускія заплакалі.

Яны ўбачылі зямельку васільковую, Палітую бязвіннаю крывёю.
Яны пачулі, як краіну сінявокую
Будзіла рэха з матчынай мальбою.

Анёлы плакалі, іх слёзы серабрыстыя
Збіралі людзі ў скарбонку болю.
А недзе побач прамовай урачыстаю
Прыслугі выпусцілі д'ябала на волю.

Анёлы бачылі, як слугі сатанінскія
Стралялі, білі ды калечылі людзей.
Рабілі жудасныя рэчы, вельмі гідкія.
Так загадаў галоўны ліхадзей.

Калі гучаў над Беларуссю рэквіем,
Сумныя гукі нашы душы краталі.
Зямля пакрылась серабрыстым інеем:
Анёлы беларускія заплакалі.


               


Рецензии
Даўно я хацела нешта падобнае прачытаць, бо нічога такога нідзе не бачыла.
Спадзяюся, не забудзецца.
Дзякуй.

Ольга Маро   11.05.2021 23:17     Заявить о нарушении
Дзякуй за адказ!
З павагай — Зміцер.

Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко   12.05.2021 08:32   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.