Дзьмухавец божы

Я буду жыць сто год, а мо і болей.
Я пагляджу, пакуль стае жыцця,
Як край пакутны дасягае столі;
У дзень ліхі я выйду з забыцця.
 
Я выйду пад салютныя ападкі
Самотная, з сівою галавой,
Глядзець, як несвядомыя нашчадкі
Святкуюць перамогу нада мной.


Рецензии
Добрага дня і часу Вам Ольга! Так было, ёсць і будзе...
Кожны прыйшоўшы у жыцце абавязкова сыдзе з жыццёвага шляху. Але жыцце прадаўжаецца. Якім будзе? Калі дажывем дык убачым!
Я выйду пад салютныя ападкі
Самотная, з сівою галавой,

HTTPS://STIHI.RU/2021/06/30/1552

http://WWW.STIHI.RU/2016/09/10/1135

HTTPS://WWW.STIHI.RU/2019/07/03/1060

Перамагчы нас можа толькі адно - абыякавасць наша...
Здароўя Вам і жыццёвых поспехаў! З павагай да Беларусаў!

Николай Сергеевич 01   21.08.2021 16:55     Заявить о нарушении
О! Дзякуй за ўвагу і за вершы, настрой мне значна палепшылі. Яшчэ пачытаю трошкі.

Ольга Маро   24.08.2021 07:57   Заявить о нарушении