Жанчыне
Сустрэча след у памяці пакіне:
Ля помніка Вялікага Міндоўга
Жывая постаць маладой княгіні.
Закінуты ў прычоску акуляры,
Застылі твар і вочы ў чаканні.
Сталіца ВКЛ. Збыліся мары
І ажылі забытыя жаданні!
Лунае сцяг над вежай Гедыміна
Ля помніка Міндоўгу ты стаіш,
Вітае цябе Вільня тут дзяўчына,
А заўтра прывітае і Парыж.
Тваім вачам адкрыты далягляды,
Бо межаў у Яўропе больш няма
І людзі ўсюды мірным сэрцам рады,
Як камунізму згінула турма!
Падзякуйма Міндоўгу, Гедыміну,
Што нашу мову збераглі для нас!
Вялікі дзякуй Вітаўту-ліцьвіну,
Што адстаяў Радзіму ў грозны час!
Я веру і ўсім сэрцам спадзяюся,
Што хутка час тыранаў праміне.
Узыйдзе сонца і на Беларусі,
У свету прыгажэйшай старане!
Свидетельство о публикации №121050702900