Над Сахолином пылу пелена
Дыскуе глебу трактар цягавіты,
Скародзіць землю з ранку да цямна.
Ды не дарма: калгас пасадзіць жыта.
Пахмуры цень кладзецца па зямлі,
На небасхіле сонца фоташопіць.
Аблокі ў небе, быццам караблі,
Бадзяжнікамі ходзяць па Еўропе.
І не намарна: гэтай вышыні
На дзесяць пакаленняў хопіць.
У час вайны аб гэтай дабрыні
Дзядуля, пэўна, марыў у акопе.
Аб мірнай працы за сваім сялом,
Аб шчаснай долі сейбіта-араты.
Ды аб бяседзе гучнай за сталом
Калі жывым ён вернецца да хаты.
Не давялося. Тут з'явіўся танк
І што ён перад ім з сваёй вінтоўкай?
Перамільгнулі тысячы атак,
Дзе не шынель на ім, адна ватоўка,
Не пыл за ім, а белая сцяна,
Драпежная, раз'ятраная сцюжа.
Пасцелю снегам выслала яна.
Адолела, хаця быў дужым.
Аскалам дзікім лютая зіма
Ашчэрыцца яго няшчаснай долі...
... Над Сахалінам пылу пелена.
Вясна. Працуе трактар ў мірным полі.
Свидетельство о публикации №121050606886