На Радовницу
Дзяціны кут нас ветла сустракаў.
Стол памінальны прама ў агародзе
Абрусам пышным з кветак разаслаў.
І не дарма ,бо стол накрыт багата,
Сабраўся тут сямейнікаў гурток,
Тут наш загон, тут колішняя хата,
Суседам чыста выбрыты садок.
Тут наша шыр, салодкае паветра,
Што без напояў голавы хмяліць.
Як нам забыць, куточак, мілы сэрцу?
Кусочак роднай матухны-зямлі?
Упалі ніц, рукамі абдымалі,
Прасілі у зямелькі : “ Дай нам сіл!”
А потым доўга разам паміналі,
Тых, што спачын знайшлі сярод магіл.
Бацькоўскі дом, бацькоўскія парадкі…
Калі фашысцкі звер тут лютаваў,
Жывымі ў пекла адпраўлялі маткі,
Дзяцей сваіх ніхто не пахаваў.
Інтэлігентна, вельмі дабрачынна
Усім чатыром сандалікі надзеў.
Павёў на смерць, а збеглая жанчына,
Упала ніц, каб фрыц не разглядзеў…
Упала ніц. Тым шчасцем спатыкацца
Уратавалася і цётчына жыццё.
Як радасна ўсім нам тут спаткацца
Пачуць жывымі сэрцаў іх біццё.
Як добра нам, жывым, сягодня падаць,
Яе сцюдзёнасць адчуваць грудзьмі,
Усведамляць, якая гэта радасць,
На Радаўніцу жыць з яе людзьмі.
Свидетельство о публикации №121050606875