Жыву дзеля той тысячы драбнiц... Укр. бел

 На пераклад на беларускую мову
 натхніў верш М. Стулькіўскай:
 http://stihi.ru/2021/04/01/10161

Жыву дзеля той тысячы драбніц:
Світанкаў ціхіх, туманоў вячэрніх,
Начэй, што з глыбіні вачэй крыніц
І звыклых слоў "надзённага даверу".

Жыву і дзеля танца пад дажджом,
Крылатых мар, развеяных вятрамі,
Дзе верш і песня, дотык твой плячом,
Дзвюх душ размовы позна вечарамі.

Жыву дзеля праменьчыка ў вачах,
І дзеля кавы, печыва з гарбатай,
Блакітных зорак ззяння па начах,
Нябёс бяздоння, месяца над хатай.

Жыву, каб столік толькі на дваіх.
Для полымных, гарачых пацалункаў,
Знаёмых новых і сяброў маіх,
Дзеля неспадзяваных падарункаў.

Жыву дзеля той тысячы драбніц,
З якіх штодня я шчасце выплятаю.
І дзеля ўсіх на свеце таямніц...
Жыву і дзеля крыл, што вырастаюць.

2.05.2020   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии