Прызнанне
Твой свет вачэй пралiў ялей на мае раны.
Я патануў, уражаны бяздоннымi,
Iх глыбiнёй i чысцiнёй зачараваны…
Сказалi пра каханне вусны, бархат iх,
Салодкi пацалунак – ружаў водар тонкi,
На вуснах ён пялёсткам кветак веснавых,
Жаданы падарунак любай амазонкi.
Я памятаю цеплыню пяшчотных рук,
Як сагравалi мне далонi ў холад люты.
Ды так узнёсла шчэбет пальчыкаў адчуў
Пра мары, пра каханне, страх сардэчнай смуты…
Лагодны сэрцаў стук, паспешны, ва ўнiсон –
Спеў пра каханне, быццам пошчак салаўiны.
О! Шчасце трапiць да каханай у палон.
Чакаць сустрэч таемна ў садзе пад калiнай.
Свидетельство о публикации №121050202521
Наталия Жизневская 03.05.2021 19:35 Заявить о нарушении