Жывi з верай!
На скрыжаванні лёс мой злы –
Святло чырвонае імгненна.
Гучыць пытанне сэрца ўслых:
Няўжо жыццё было дарэмным?
Як глупства тое мне ўявіць?
Я мроіць стаў не без ахвоты,
Каб шчасця дзверы расчыніць,
А нават мо і ўсе вароты.
Сябе мой сябра, весялі!
Хай стомленасць знікае з твару.
Вясну ў душы ты пасялі,
Гані прэч цень ад суму-скнары.
Ты ўдзячны лёсу будзь за ўсе
Нягод імгненні, так бывае.
На самай чорнай паласе
Ён па-сяброўску паспрыяе.
На скрыжаванні ўсім стаяць
Жыцця сцяжыны не бясконцай,
І там абавязкова ззяць
Надзея будзе яркім сонцам.
Як важна з верай жыць заўжды,
Быць Марай светлай акрылёным.
І зноў засвеціцца тады
На святлафоры наш «зялёны»!
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/05/01/5695
Свидетельство о публикации №121050105711