Чалавек
Не злавiць у поле вецер,
Дзіўны момант не вярнуць,
Лёсу ход не запрыкмеціць
І яго не падмануць.
Мы закутыя Фартунай
Кайданамі і навек.
Усё нацягнута, як струны.
Раб ў Рока чалавек.
Калі ж добрыя намеры,
Што чысцейшыя крыніц,
І дабро дарыць з даверам –
Душы ўразіць пах суніц.
Знікне след тугі і болю,
Як і кропель ля павек.
Станеш лепшым, станеш вольным.
Закрычыш: «Я – чалавек»!
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2013/09/16/1807
Свидетельство о публикации №121050105585