Пазiтыу

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский

 
Зноў усміхнулася мне лета
І казытнула прамянём.
Было дастаткам цела грэта
І абдымалася са сном.

Кватэру сонечным адлівам
Перапаўняла праз акно
І на сустрэчу з Пазітывам
Мяне паклікала яно.

Кранула шчокі прахалодай,
Павекі гладзіла рукой…
Шукала нешта з асалодай,
Знішчала ранішні спакой.

Я ціха вочы адкрываю
Кажу «Гудбай!» цудоўным снам.
Ад іх маркоты я не маю,
Бо крочу па слядах іх сам.

Плясну на душу кавы водар,
Хандры забудуся матыў,
Гляджу: за столікам свабодным
Сядзіць мой сябар – Пазітыў!


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2012/12/05/7939


Рецензии