Жывая пятнiца пасля дажджу начнога...

***
Жывая пятніца пасля дажджу начнога,
А недзе там распяты на крыжы…
Дзеля жыцця бясконцага зямнога,
Дзеля жыцця бясконцага душы.

Жывая пятніца, а дожджык сее зноўку
Сваю мілосць, за вокнамі дрыжыць,
А недзе там Ён, звесіўшы галоўку,
Памёр, каб потым вечна з намі жыць.

30 красавіка 2021 г.


Рецензии