Скажы, аб чым...
Калі шмат доўгіх год жылі маўкліва.
А нам бы шчыра ў вершах сябраваць,
Каму на зайздрасць, а каму на дзіва.
Не дапамог сцяжынку адшукаць,
У край, дзе не пануе адзінота.
І мне шчасліваю з табой не стаць,
Там дзе дакучлівай была самота.
Хачу, каб светлы ранак быў са мной,
Мой вечар, ноч мая, маё натхненне.
І каб сустрэча з ранняю вясной,
Дарыла сонца яркія праменні.
студзень 2020
Свидетельство о публикации №121042806295