Холадна. Вецер халодны...
Міхасю Башлакову
Холадна. Вецер халодны
Снегам заносіць мой твар.
Дзень нараджэння народны
Сёння спраўляе гусляр.
Толькі, здаецца, адзінкі
Тых, хто чытае яшчэ.
Зноў паляцелі сняжынкі,
Зноў растаюць на шчацэ.
Холадна. Вецер халодны
Снегам заносіць мой твар.
Талент у ветра прыродны:
Свішча за свой ганарар…
27 красавіка 2021 г.
Свидетельство о публикации №121042707749