Патаемнае...
п'юць з ракі вадзіцу,
З зоркамі гамоняць,
узнёслыя гудуць.
Ранкам анямелым,
з бляклаю зарою,
Стужкай празрыстай,
ў травы ападуць.
Падыйду бліжэй я
да расы чароўнай
І з царыцай поля
ўдоўж ракі пайду.
Стане так прывабна,
стане так лагодна,
Нібы кветку шсасця
на палях знайду.
Адшчыпну з куста я
ягаду-маліну,
І пральецца цёплы
дожджык над ракой,
Ўзыйдуць грыбочкі,
стане так пяшчотна
І душа адчуе
веліч і спакой.
Свидетельство о публикации №121042706241