Зацвiла бяроза, заiмглiуся гай...
Міхасю Башлакову
Зацвіла бяроза, заімгліўся гай.
Красавік халодны, сустракай свой май!
Пазваню, адкажаш. Дзень сягоння твой.
З юбілеем, браце! З новаю вясной!
Дома сын і жонка, і пісьмовы стол.
Напішы ж ты, браце, пра шырокі дол,
Пра вясну ў Баштане, станцыю сваю.
Напішы, як песню. Я табе спяю.
Зацвіла бяроза, заімгліўся гай.
Восьмы свой дзясятак, браце, сустракай!
27 красавіка 2021 г.
Свидетельство о публикации №121042704131