Хмары плывуць на краiну...

***
                Маім землякам

Хмары плывуць на краіну,
Пойдзе чарнобыльскі дождж.
Вецер хістае каліну.
Жыта уродзіць, ці хвошч?

Пойдуць дажджы успамінаў…
Як ты там, мама, адна?
Вецер хістае каліну,
Станцыю відна з акна.

Вырвуся хоць на дзянёчак,
Бульбачку каб пасадзіць…
Цёпла, прыселі ў цянёчак,
Пыл над палеткам ляціць.

Пойдзе той дождж, ці не пойдзе?
З’ехаць бы… Толькі куды?
Зноў я на Мінск у дарозе.
Зноў зацвітаюць сады.

Чыстая наша мясціна.
Кажуць, і верыць жа хтось!
Вецер хістае каліну.
Пойдзе чарнобыльскі дождж.

26 красавіка 2021 г.


Рецензии