Чорная памяць палесся

                35 гадоў са дня чарнобыльскай катастрофы

Хата гаротная,
вокны - крыжамі магільнымі.
Рэчы-сіроты,
                у спешцы шалёнай пакінулі
гаспадары іх.
                Ад сэрца яны адарваныя,
бы ў саркафагу, у хаце старой пахаваныя...
Пад ручніком з васількамі і пеўнем
                на покуці
плача ікона,
                нібыта ахвяра на допыце.
рукі шырока прасцёршы,
                з вачыма адкрытымі,
лялька ляжыць ля дзвярэй,
                як дзіцятка забітае.
А на двары
                на галінах антонаўскай яблынькі,
што кавуны,
                непамерна вялізныя яблыкі
жоўта-зялёныя,
                бы лейкемічныя твары.
Зубы ашчэрыўшы выскалам дзікай пачвары,
сука галодная вые-скуголіць ля хаты.
Цыцкі пустыя ірвуй ёй мутанты-шчаняты.
Стронцый паганы на ягадцы кожнай у лесе.
... ні Васіля, ані Ганны цяпер на Палессі.
               


Рецензии
Почему никто не откликнулся на это стихотворение? Это боль нашей Полесской земли, она коснулась каждого, кто родом оттуда. Я помню жаркий день 26 апреля 1986 года.Никто не знал, что он оставит страшный след в нашей новейшей истории.
Стихотворение как сценарий к фильму-катастрофе наших дней ..
Спасибо за него.

Ростислав Савлук   05.04.2024 15:24     Заявить о нарушении
Беларускамоўныя не карыстаюцца попытам тут, на "стихире"і ўвогуле я не з самых рэцэнзіруемых аўтараў, Расціслаў.
Дзякую Вам.

Вера Михно   05.04.2024 21:26   Заявить о нарушении