Зачапице мой цень
Зачапіце мой цень
За лучыну ігрушы.
Хай гарыць гэты дзень,
Я жыцця не парушу.
Мой злачынны намер,
Мой адчайны ўчынак.
Сто рублёў за давер,
За нявер сто прычынак.
Выгараю да тла,
Але тленнем не грэшу.
Эх, была не была!
Гэта ж цень толькі,зрэшты…
Калі пахмурны дзень –
Хай вісіць на ігрушы
Калі сонца ўзыдзе-
Асвяціце мне душу.
Май, 2010
Свидетельство о публикации №121042507091