Няма каму шыльды прыбиць
На маё рукатворства.
Заказана весела жыць –
Не хапае прытворства.
Заручана шчыраю быць –
Не стае пастаянства.
А дзе гэта праўда любіць –
Адно ашуканства.
А дзе ж гэта хораша жыць –
Пустыя харомы.
І звонку, і насцеж адкрыць
Названае домам.
А вечар на лаве ляжыць –
Пакліч неадкладку…
Няма каму шыльды прыбіць
“Ні мулка, ні гладка”...
Май,2010
Свидетельство о публикации №121042507059