Першы танец
Сукенку-лета, ой, надзела я.
Хмурынка твар заказытала,
А я разгублена стаяла.
Не тое, каб, сказаць, нясмелая,
Але самлела сукня белая:
Кашуля сіняя, ды ў клетаньку,
На танец запрасіла дзеваньку.
Не тое, каб, сказаць, што гордая,
Але зямля не стала цвёрдаю,
Павольна неяк захісталася…
І што б тады з зямлёю сталася?!!
З-пад ног магла пайсці, віхлявая…
Адмова. Першая. Злінялая.
Ах ты, сукенка – лета, у кветанькі,
Ты так ішла да твару дзеванькі!
06.12.94
Свидетельство о публикации №121042506973