Кастрычник
Ціха вецер за вокнамі свішча,
Выспявае пакутліва сон.
На зляцелага лісця кастрышчы
Адбівае кастрычнік паклон.
Па-над горадам цяжка ўздыхае
Ноч, разбітая месяца шклом.
Дыму горкая млявасць лунае
І спыняе закрут за вуглом.
Ходзяць чуйныя, мройныя цені
Па сутоннях між стомленых дрэў.
Раствараюцца ў вечнасць імгненні
Шкадаваць, што агонь не гарэў.
З’едлаватаю горыччу шчасце
Нацалуецца ў вокны мае,
Толькі роспач ірве адначассе
На кавалкі душу раздае.
10.10.94
Свидетельство о публикации №121042506583