***

Перамагчы старэнне,
Перамагчы пачуцці,
І растварыць імгненне
У роспачы – атруце.

Сарваць з надзеі вэлюм,
І зноўку ў адзіноце
Паслаць журбе пасцелю,
Бы  снегам па лістоце.

І выйсці ў бездарожнасць
Адчаю наглытацца.
Вярнуцца, каб прадоўжыць
Шчасліваю з’яўляцца.
               
 1994


Рецензии