Жанчына
Я – жанчына.
Я чалавака палавіна.
Калі б я з ветрыкам злілася
Ды лёгкай птушкай узвілася,
Ды паляцела ў неба сінь –
Тады мяне не палавінь.
Лятала б , вольная, лунала
Ды гора горкага не знала…
Навошта ж ты мяне засіліў?
Навошта мне падрэзаў крылы?
На лёс мяне распалавініў.
Такі ён для мяне нямілы,
Такі загубны, незайздросны,
Непрадказальна вісакосны.
2004
Свидетельство о публикации №121042506466