У жарсцве загубицца прамень
Маёй тугі, маёй няўдачы,
Што нават самы светлы дзень
Дажджом-імжакаю заплача.
Схуднела неба без ракі,
Астыглі зоркі без дагляду,
І лёгкі ўзмах тваёй рукі
Сцірае вечнасць з далягляду,
Сцірае боскае святло
Вачэй, падсіненых журбою...
А ўрэшце, не хапае слоў,
Нагаварыцца каб з табою.
Свидетельство о публикации №121042505753