Ну, што ж табе яшчэ патрэбна?
Ну, што ж табе яшчэ патрэбна?
Усё ж было, усё ж было!
Душа, як птушка, крошкі хлеба,
Скляваўшы, трапіла ў сіло
Сваіх надзей, сваіх памкненняў,
Паспрабавала ўзляцець,
Забыўшы пра святло імгнення,
Ды ўсё дарэмна : зноў у клець!
Забыўшы мары, спадзяванні,
Забіўшыся ў кут, спяваць
Пра шчасце, што на крыллях рання
Насустрач сонцу не ўзняць.
1994
Свидетельство о публикации №121042505723