Синеча вечнасцю абжыта
Сінеча вечнасцю абжыта.
Плыве з лагчын бязважкі сон.
Зямлі вячэрню служыць жыта,
Схіліўшы каласы ў паклон.
На кроснах промняў тчэ ўбранне
Зара згасаючаму дню.
І ноч пад полагам змяркання
Закалыхае цішыню.
Раздолле вечнае, зямное,
Упадае ў ноч, бы ў забыццё,
Як гэта ў колас налітое
Каханнем поўнае жыццё.
Май, 1983
Свидетельство о публикации №121042505680