Дождж
Дзівіліся стракозкі,
Скілзаючы, як па лядку,
Па гладзі лужы скоўзкай.
Зачэрп - і разляцеўся ўшчэнт
Каток на друз праменняў.
І зрынуў зноў вады паток
У нейкае імгненне.
Цыганскі дождж -і басанож,
І скокам, і падскокам,
Ляцяць дажджынкі, як на нож,
На шкло іскрыстых вокнаў,
І, разбіваючы аб дах
Вадзяную бясконцасць,
У кожнай лужынцы ў вачах
Смяецца, скача сонца.
Свидетельство о публикации №121042505619