З Днём нараджэння, Марыя!
Дзякуй, што злыдням смяешся ў твар!
Дзякуй, што з пашпартам план разарвала
І на сябе прыняла ўвесь удар!
Дзень нараджэння ў турме ты сустрэла,
Ад Беларусі ж прымі віншаванне!
Вер, жар агню, якім сэрца гарэла,
Новае краю народзіць світанне!
Скончыцца ноч і бяспраўю не будзе
Болей дзе гвалту знаходзіці сховы,
Сонейка ўзыйдзе і чэсныя людзі
Край пабудуюць законны і новы!
Дзякуй Марыя! Няхай самазваны
Правіць гвалтоўна ў бяспраўя начы.
Сонейка ўзыйдзе і спаліць кайданы,
Дасць Беларусі ад шчасця ключы!
Свидетельство о публикации №121042503419