Iсус iшоу, каб быць распятым...
Ісус ішоў, каб быць распятым,
А потым зноў каб стаць жывым –
Каму святым, каму праклятым,
Каму прамым, каму крывым.
Сягоння лётаюць сняжынкі,
Нібыта гэта з вербаў пух.
А над пяском сырой сцяжынкі
Сівой вярбы гаючы дух.
25. 04. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121042502845