Ён заплакау сёння упершыню...
Ён заплакаў сёння ўпершыню,
Як любы, хто плача і смяецца.
Уваскрэсіў сёння Ён вясну
І якогась Лазара, здаецца.
Ён, Марыя, Марфа, іхні брат
Ціха йшлі квітнеючай пустыняй.
Я жыццю, як Лазар, сёння рад,
Рад вясне, захутанай у іней.
24. 04. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121042403980