Дзень як дзень халодны i iмглiсты...
Дзень як дзень: халодны і імглісты,
Красавіцкі беларускі дзень.
Дзень спакойны, нават урачысты
І высакародны, як алень.
Дзень як дзень, але не шалахнецца
Нават куст лазовы пад сасной.
Гэты дзень у вершык мой імкнецца,
Гэты дзень сягоння – толькі мой.
У паветры – тонкі водар неба,
Ці то – першай квецені вясны.
Гэты дзень я пражыву як трэба,
Як той куст лазовы ля сасны.
23. 04. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121042302984