Цягнiк маладосцi

Цягнік сышоў. А рэйкі адзінока
Яго агням услед яшчэ глядзяць
Цямнее ліхтара ў тумане вока
І наш цягнік нам болей не дагнаць.

Ён праляцеў праз годы і прасторы,
Праз цемру і завеяў воўчы спеў.
Цягнік юнацтва - пасажырскі скоры
Неверагодна хутка праляцеў.

Ён адышоў туды, дзе ўсё знаёма,
Дзе ранак росны ў спевах салаўя.
Там мы былі калісьці разам дома,
І я быў твой, а ты была мая!

Цягнік сышоў, ды рэйкі засталіся
Яны вядуць у маладосці край.
Звіняць яны: "Хутчэй дамоў вярніся
І ранкі ў дыяментах сустракай!"


Рецензии