Час

Няспынна час глытае мары,
У трафеі складвае гады,
Ідзе, размераны, паважны,
Паўсюль відаць яго сляды.

У плыні дзен гадзіны таюць,
Знікаюць проста на вачах.
Хвілінкі нас не пачакаюць,
Не спыняць бег свой на часах.

І цыферблат чаруе бляскам,
І стрэлкі свецяцца ў шкле.
І дзень, і ноч рашучым крокам
Нястомна час ідзе, ідзе, ідзе…


Рецензии