На падворак спускаецца вечар
Блёкне ціха барвовы пажар,
Дрэвы ўрэшце расправілі плечы,
Пазабыўшы пра сонечны жар.
Павучок ціха тчэ свае кросны,
Аплятаючы корань стары,
Луг імгненна становіцца росны,
Прымяраючы ночы дары.
Вечар баль свой балюе шыкоўны
Пад напевы малой машкары,
І спакой, просты, мяккі, чароўны,
Лёгкім поступам ідзе па зямлі.
Свидетельство о публикации №121041708797