Пяць дзён да Перамоги

Плыве зноў над зямлёю водар яблынь,
Пялёсткі белыя ад ветрыку дрыжаць.
А недзе там,у Берліне,у сорак пятым,
Сваё жыццё аддаў за нас салдат!

Ён не дажыў пяць дзён да Перамогі,
І не ўбачыў яблынь дзіўных квет.
Салдат хацеў зрабіць яшчэ так многа,
Каб толькі мірным быў увесь сусвет.

Ён не дажыў пяць дзён да Перамогі,
І не ўбачыў лепшую вясну,
Пахучы бэз,чаромху ля дарогі -
Забіты быў на жоўценькім пяску.

Плыве зноў водар яблынь над зямлёю,
Ад ветрыку пялёстачкі  дрыжаць.
Нажаль,ён не вярнуўся з таго бою,
Нам не забыць цябе, герой-салдат!


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →