Дэпрэсiя

Усведамленне дарэмнасці руху
Сэрца раптам прыцішыць біццё:
Без віроў, паваротаў і шлюзаў
Соннай плыняй мінае жыцце.

Адчуванне абсурднасці гложа,
Цяжка думаць і сорам маўчаць.
Пагадзіцца з сабою я мушу:
Застаецца адно - разважаць.

Прыцягненне дэпрэсіі моцне,
Адступлення не бачны шляхі,
І віно ў бакале не вабіць:
У ім не ісціна. Толькі грахі.

Абяцанне ўсё выправіць заўтра
Цяжкім грузам пацягне на дно.
Пад уплывам сумненняў пакорна
Ад жыцця я губляю ўлады стырно.


Рецензии