На зорку

У цёмным, глухiм падзямеллi,
Дзе цемра пануе вякамi,
Прамень абудзiў ад пахмелля -
Гасцiнец за нашы змаганнi.

Каварныя, што чорны дэман,
Анёлаў злых, паўшых нашчадкi
Пазбавiлi свет наш дылемы,
Знiшчаюцца руху пачаткi.

Павольна, пад цiскам прыроды,
На сценах з`яўляюцца трэшчыны
Ад сырасцi i непагоды,
Ды будзяць нас думкамi вечнымi.

Пад нацiскам рвуцца кайданы,
Шукаюць праросткi пагоду.
Былое, як госць нечаканы,
Палохае бурай з Усходу…

Без спешкi, але паслядоўна,
На зорку iдзе  пакаленне,
Шукае паветра, дзе вольна,
Вяртае святло i сумленне.


Рецензии