Красавiк праходзiць змрочны
Ані сонца, ні цяпла
Край заходні, як паўночны
І вясна тут не была.
Што ні дзень- на небе хмары,
Што ні ночка- сее дождж
На лясоў, палёў абшары,
Што цяпла чакаюць ўсё ж.
Не спяваюць звонка птушкі,
Не цвітуць палі, сады
На двары куры-нясушкі
Не крычаць:"куды- куды?"
Увесь свет навін чакае
Думка точыцца адна:
"Не дай Божа, каб якая
Пачалася зноў вайна!"
Хутка можа кавід згіне
І наладзіцца жыццё,
Адно каб на Украіне
Не ўсчалося куль выццё!
Каб гарматы ды ракеты
Не глушылі божы свет!
Ды, каб сонейкам сагрэты,
Ранак людзям нёс прывет.
Красавік праходзіць змрочны,
Але ж прыдзе за ім май
Ды сагрэее край паўночны
І закончыцца раздрай!
Свидетельство о публикации №121041702396